Вікіпедыя:Глыбіня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Глыбіня ў Вікіпедыі (англ.: Depth) — паказчык, які меркавана характарызуе ўзровень развіцця супольнасці моўнага радзела. Разлічваецца зыходзячы з сярэдняга ліку правак на артыкул і колькасці старонак, якія не з’яўляюцца артыкуламі (што, на думку аўтараў параметра, паказвае, наколькі развітая супольнасць пэўнага раздзела), і працэнту колькасці накідаў у агульнай колькасці артыкулаў. Аднак няма альтэрнатыўных даследаванняў, якія б даказвалі простую залежнасць якасці моўнага раздзела ад паказчыка «глыбіня».