Вікіпедыя:Старонка ўдзельніка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кожнаму ўдзельніку ў Вікіпедыі надаецца асобная старонка ўдзельніка, якая павінна забяспечыць зручную камунікацыю ўдзельніка з супольнасцю для стварэння энцыклапедыі. Звычайна, лепей пазбягаць зместу на старонцы ўдзельніка, які не датычыцца непасрэдна Вікіпедыі. Вікіпедыя — не бясплатны хостынг, таму вашыя ўласныя старонкі ў праекце не мусяць змяшчаць звестак, якія не спрыяюць паляпшэнню энцыклапедыі. Гэтая рэкамендацыя вызначае, што можа, а што не можа быць змешчана на старонцы ўдзельніка.
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |