![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Wikimania.svg/langbe-640px-Wikimania.svg.png&w=640&q=50)
Вікіманія
штогадовая канферэнцыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вікіманія» (англ.: Wikimania) — штогадовая міжнародная канферэнцыя «Фонду Вікімедыя». З’яўляючыся адначасова навуковай канферэнцыяй і сустрэчай аднадумцаў, «Вікіманія» збірае разам удзельнікаў розных праектаў «Фонду Вікімедыя» для правядзення дакладаў і прэзентацый пра бягучыя і завершаныя праекты, абмену ідэямі і пошуку новых кантактаў. На «Вікіманіі» ў «вікімедыйцаў» (англ.: wikimedians) маецца магчымасць абмеркаваць шырокае кола пытанняў, пачынаючы ад свабоднага і адкрытага праграмнага забеспячэння і сканчаючы ініцыятывамі, накіраванымі на свабоднае распаўсюджанне ведаў і вікі-праектаў па ўсім свеце.
![Лагатып «Вікіманіі»](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Wikimania.svg/150px-Wikimania.svg.png)