From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікі пантыфік (лац.: Pontifex maximus) — вышэйшая пасада ў сістэме старажытнарымскага рэспубліканскага жрэцтва. Была створана царом Нумай Пампіліям ў канцы VIII стагоддзя да н. э.
Пасада вялікага пантыфіка займалася пажыццёва. Пасля смерці вялікага пантыфіка жрэцтва выбірала часовага вялікага пантыфіка, а наступны сталы вялікі пантыфік вызначаўся на выбарах. Пасада лічылася ганаровай, хаця і мела шмат абмежаванняў: напрыклад, вялікі пантыфік не меў права датыкацца да трупаў, ажаніцца ў другі раз, пакідаць Італію. Актавіян і пазнейшыя рымскія імператары атрымлівалі пасаду вялікага пантыфіка, і хутка пасада страціла прэстыжнасць. У 382 н. э. імператары адмовіліся ад «паганскага» тытула. Сёння тытул вялікага пантыфіка з'яўляецца адным з тытулаў рымскіх пап.
Імя | Пачатак | Заканчэнне |
---|---|---|
Нума Пампілій | ~712 да н. э. | ~672 да н. э. |
Невядома | ||
Гай Папірый | 509 да н. э. | ? |
Невядома | ||
Квінт Фурый | ~460 да н. э. | ~440 да н. э. |
Аўл Карнелій Кос | 431 да н. э. | 420 да н. э. |
Марк Фолій | 420 да н. э. | 397 да н. э. |
Спурый Мінуцый Аўгурын | 397 да н. э. | 390 да н. э. |
Марк Фабій Вібулан | 390 да н. э. | ? |
Невядома | ||
Публій Карнелій Калуса | 332 да н. э. | ? |
Невядома | ||
Карнелій Барбат | 304 да н. э. | ? |
Невядома | ||
Тыберый Карунканій | 254 да н. э. | 243 да н. э. |
Луцый Цэцылій Метэл | 243 да н. э. | 221 да н. э. |
Луцый Карнелій Лентул Каўдзін | ~221 да н. э. | 213 да н. э. |
Публій Ліцыній Крас | 212 да н. э. | 183 да н. э. |
Гай Сервілій Гемін | 183 да н. э. | 180 да н. э. |
Марк Эмілій Лепід | 180 да н. э. | 152 да н. э. |
Публій Карнелій Сцыпіён Назіка Коркул | 150 да н. э. | 141 да н. э. |
Публій Карнелій Сцыпіён Назіка Серапіён | 141 да н. э. | 132 да н. э. |
Публій Ліцыній Крас Муцыян | 132 да н. э. | 130 да н. э. |
Публій Муцый Сцэвола | 130 да н. э. | 115 да н. э. |
Луцый Цэцылій Метэл Далмацік | 114 да н. э. | 103 да н. э. |
Гней Даміцый Агенабарб | 103 да н. э. | 89 да н. э. |
Квінт Муцый Сцэвола | 89 да н. э. | 81 да н. э. |
Квінт Цэцылій Метэл Пій | 81 да н. э. | 63 да н. э. |
Гай Юлій Цэзар | 63 да н. э. | 44 да н. э. |
Марк Эмілій Лепід | 44 да н. э. | 13 да н. э. |
Актавіян | 12 да н. э. | 27 н. э. |
Вялікі пантыфік на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.