Канцлер вялікі літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікі канцлер літоўскі — дзяржаўная пасада ў Вялікім княстве Літоўскім, кіраўнік канцылярыі, у распараджэнні якога знаходзіўся ўвесь штат установы[1]. Праз канцлера вялікі князь перадаваў усе магчымыя загады адносна дзейнасці канцылярыі: аб правільным напісанні тытула вялікага князя маскоўскага[2], «содраньи» лістоў, што не мелі законную сілу[3], выдачы розных копій[4]. Канцлер павінен быў «пилне стереч» выкананне гаспадарскіх загадаў[5].