Вязень сумлення
асоба, заключаная ў турму або з абмежаванай свабодай з-за яе палітычных ці рэлігійных перакананняў, этнічнага паходжання, полу, расы, мовы, / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вязень сумлення (англ.: prisoner of conscience) — тэрмін, уведзены ў зварот у пачатку 1960-х заснавальнікам арганізацыі Amnesty International брытанскім юрыстам і праваабаронцам Пітэрам Бененсанам. Ён абвясціў вязнямі сумлення ўсіх змешчаных пад вартай або ў зняволенні выключна за тое, што яны мірна выказвалі свае палітычныя або рэлігійныя погляды.
Цяпер арганізацыя Amnesty International лічыць, што вязень сумлення — чалавек, фізічная свабода якога абмежавана турэмным зняволеннем або іншым спосабам праз яго палітычныя, рэлігійныя ці іншыя перакананні, а таксама этнічнае паходжанне, пол, расу, мову, нацыянальнае або сацыяльнае паходжанне, сваяцкія адносіны, маёмасны статус, сексуальную арыентацыю і іншыя характарыстыкі асобы. Вязнем сумлення не можа лічыцца асоба, якая распальвала варожасць, ужывала ці ўхваляла ўжыванне гвалту.
Першым вязнем сумлення ў 1962 быў названы пражскі архібіскуп Іозеф Беран, які правёў 14 гадоў у турме (1949—1963) за пропаведзь, якая асуджала камуністычны лад.