![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/O_Piornedo%252C_Don%25C3%25ADs%252C_Cervantes_10.jpg/640px-O_Piornedo%252C_Don%25C3%25ADs%252C_Cervantes_10.jpg&w=640&q=50)
Вэнджанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэнджанне — спосаб апрацоўкі харчовых прадуктаў (пераважна сала, мяса, рыбы, сыру) для павышэння стойкасці пры доўгім захоўванні і надання ім спецыфічных смакавых якасцей; адзін са спосабаў кансервавання. Заснаваны на бактэрыцыдным і бактэрыястатычным дзеянні дыму, цяпла, вяндлярных вадкасцей і парашкоў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/O_Piornedo%2C_Don%C3%ADs%2C_Cervantes_10.jpg/320px-O_Piornedo%2C_Don%C3%ADs%2C_Cervantes_10.jpg)
Разнавіднасці вэнджання — абсмажванне і запяканне ў дыме.
Прамысловае вэнджанне робіцца ў спецыяльных вяндлярных прыстасаваннях дымам ад няпоўнага згарання драўніны ліставых парод: халоднае пры тэмпературы 18-22 °C працягласцю прыблізна 3-7 сутак (мясных прадуктаў) і 20-40 °C працягласцю 0,5-3 сутак (рыбных); гарачае пры тэмпературы 35-50 °C на працягу 12-48 гадзін і 80-160 °C на працягу 0,5-6 гадзін. Пры мокрым вэнджанні вяндлярныя вадкасці наносяць на прадукты, дадаюць у фарш (пры вырабе каўбас) або ў сумесь для салення (пры вырабе вяндліны). Выкарыстоўваецца і электрычны (паскораны) спосаб вэнджання, пры якім іанізаваныя токам часціцы дыму накіравана рухаюцца ў электрычным полі высокага напружання і асядаюць на паверхні прадуктаў.
На Беларусі здаўна свіныя лапаткі, кумпякі, каркавіну, каўбасы вэндзілі ў дамашніх вяндлярнях, комінах, лазнях, ёўнях. У якасці палівалі выкарыстоўвалі трэскі, стружкі, пілаванне дубу, вольхі, клёну, ясеню, каштану, яблыні, грушы. Каб надаць вяндліне прыемны пах, палілі ядловец (з іголкамі і шышкаягадамі), ельнік з шышкамі.