ВНУ ў Празе From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая эканамічная школа ў Празе (чэшск.: Vysoká škola ekonomická v Praze) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю з сядзібай у Празе.
Установа была заснавана ў 1919 годзе як кафедра Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе, якая спецыялізавалася на аптовым гандлі, банкаўскай справе і арганізацыі прамысловых прадпрыемстваў.
У 1949 годзе была створана Вышэйшая школа палітычных і эканамічных навук, якая ў 1953 годзе была рэарганізвана і атрымала новую назву. Установа зведала значную рэформу ў 1989 годзе пасля Аксамітнай рэвалюцыі.
З 2020 года ўстанова на англійскай мове афіцыйна называецца Пражскім універсітэтам эканомікі і бізнесу (англ.: Prague University of Economics and Business).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.