Хенсанскі выцесаны човенчовен бронзавага веку, знойдзены ў кар'ерах жвіру ў Шардлаве ў Дэрбішыры. Захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі.

Thumb
Човен у экспазіцыі музея

Човен быў адкрыты паўднёвей Дэрбі ў 1998 годзе. Ён захаваўся амаль цалкам, за выключэннем нязначных пашкоджанняў ад каменяломных машын. Човен быў датаваны 3500 годам да н. э. Яго маса была настолькі вялікая, што човен прыйшлося разрэзаць на невялікія часткі, каб мець магчымасць транспартаваць. Большую частку масы склала вільгаць, якая захавала дрэва ад гніення. У «York Archaeological Trust» на працягу 18 месяцаў дрэва было вытрымана ў растворы поліэтыленгліколю, які ўмацаваў матэрыял[1].

Цікава, што човен быў напоўнены грузам пясчаніку, які здабываўся ў Каралеўскай шахце непадалёк. Меркавана камень прызначаўся для ўмацавання дамбы каля ракі Трэнт[1].

Кансервацыя чоўна абыйшлася ў 119 000 фунтаў стэрлінгаў. Зараз ён захоўваецца ў Дэрбскім музеі.

Праз пяць гадоў у тым жа кар'еры быў знойдзены другі човен, але яго перахавалі з меркаванняў кансервацыі[2].

Зноскі

  1. Hanson Log Boat (англ.). Праверана 5 чэрвеня 2011.
  2. Second log boat found near Derby (англ.). Праверана 5 чэрвеня 2011.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.