From Wikipedia, the free encyclopedia
Вымярэнне — сукупнасць аперацый для вызначэння велічыні, альбо, іншымі словамі, — для вызначэння суадносін адной (вымяраемай) велічыні з другой аднароднай велічынёй, прынятай за адзінку, якая захоўваецца ў тэхнічным сродку (сродку вымярэння).
Забеспячэнне адзінства вымярэнняў — важная задача міжнароднага, дзяжаўнага і грамадскага значэння, накіраваная на недапушчэнне недакладных і няправільна выкананых вымярэнняў.
У тых выпадках, калі немагчыма выканаць вымярэнне, бо не выдзелена велічыня як фізічная, ці не вызначана адзінка вымярэння гэтай велічыні, практыкуецца ацэньванне такіх велічынь па ўмоўных шкалах, як то шкала Рыхтэра для вымярэння інтэнсіўнасці землетрасенняў, шкала Моаса для ацэнцы цвёрдасці мінералаў. Навука, прадметам вывучэння якой з’яўляюцца ўсе аспекты вымярэнняў, завецца метралогіяй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.