Выгураўшчына-Траешчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выгураўшчына-Траешчына (у паўсядзённых зносінах кіяўлян проста Траешчына) (укр.: Вигу́рівщина-Троє́щина) — жылы масіў у г. Кіеве, размешчаны на левым беразе р. Дняпра. Тэрытарыяльна знаходзіцца ў Дзяснянскім раёне. Колькасць насельніцтва — 267,3 тысячы чалавек (2012), другі па велічыні жылы масіў ва Украіне.
Выгураўшчына-Траешчына | |
---|---|
укр.: Вигурівщина-Троєщина | |
50°30′50″ пн. ш. 30°36′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Кіеў |
Адміністрацыйны раён горада | Дзяснянскі |
Плошча | 32.65 км² |
Насельніцтва | 267,3 чал. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На захадзе Выгураўшчына-Траешчына мяжуе з вёскай Траешчына. Паўднёвай мяжой масіва з’яўляецца праспект Рамана Шухевіча. Усходняй мяжой з’яўляецца прамзона. З поўначы мяжой Выгураўшчына-Траешчыны з’яўляецца поле, за якім знаходзіцца вёска Пагрэбы.
Назва масіва ўзыходзіць да назвы аднайменнага сяла Траешчына. Што ж тычыцца назвы мясцовасці «Выгураўшчына», то ў пісьмовых крыніцах XVI—XVII стагоддзяў Выгураўшчына згадваецца як мясцовасць, падораная уладальнікам Янам Вігураю, Міхайлаўскага Залатаверхняга манастыра, што было юрыдычна замацавана універсалам Багдана Хмяльніцкага ў 1654 годзе.
Падчас зносу вёскі Выгураўшчына яго жыхарам выдаваліся кватэры ў камунальных дамах у іншых раёнах горада. Таксама ў гэтым спальным раёне атрымлівалі кватэры прадстаўнікі ваенных і дзяржаўных структур. У 1980-х гадах многія людзі пры выбары кватэры аддавалі перавагу вялікай кватэры на Траешчыне ў новым доме, чым на Падоле ў маленькай старой кватэры, пабудаванай, у лепшым выпадку, у 1937 годзе. Таксама можна ўлічыць, што кошт кватэр і арэнда досыць нізкая, так як гэта спальны раён на левым беразе Кіева, што з’яўляецца выгадным для набыцця або арэнды жылля студэнтам і маладым сем’ям. Таксама распаўсюджана прымаўка: «Жизнь дала трещину — уедем на Троещину» (руск.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.