Вуліца Паўлоўскага (Гродна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Паўлоўскага – вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Працягласць – 250 метраў. Размешана ад вуліцы Кірава да вуліцы Чапаева. Названа ў 1964 годзе ў гонар савецкага ваеннага кіраўніка М. В. Паўлоўскага. Да гэтага называлася Жандармскім завулкам, Пясочная. Пачала забудоўвацца ў першай палове XIX стагоддзя. На доме № 21, у якім жыў Паўлоўскі, ў 1964 годзе ўсталявана мемарыяльная дошка. Цяпер на вуліцы размешчана жаночая кансультацыя, педагагічнае вучылішча.
Хуткія факты Вуліца Паўлоўскага Гродна, Агульная інфармацыя ...
Вуліца Паўлоўскага Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Ранейшыя назвы | Жандармскі завулак, Пясочная |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вуліца Паўлоўскага.