![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/%25D0%2597%25D0%25BC%25D0%25B0%25D1%2598_%25D0%2592%25D1%2583%25D0%25BA_%25D0%2591%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B8%25D1%259B%252C_%25D0%25B4%25D0%25B5%25D1%2581%25D0%25BF%25D0%25BE%25D1%2582_%25D1%2581%25D1%2580%25D0%25BF%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8.jpg/640px-%25D0%2597%25D0%25BC%25D0%25B0%25D1%2598_%25D0%2592%25D1%2583%25D0%25BA_%25D0%2591%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B8%25D1%259B%252C_%25D0%25B4%25D0%25B5%25D1%2581%25D0%25BF%25D0%25BE%25D1%2582_%25D1%2581%25D1%2580%25D0%25BF%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8.jpg&w=640&q=50)
Вук Бранкавіч (дэспат)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вук Бра́нкавіч (сербск.: Вук Бранковић), таксама вядомы як Вук Гргу́равіч (?—16 красавіка 1485) — сербскі дэспат, сын сляпога дэспата Гргура Бранкавіча, унук Георгія Бранкавіча. У маладосці падтрымліваў турак, якія дапамагалі яго бацьку стаць дэспатам пасля смерці Георгія Бранкавіча. У 1465 годзе на дыпламатычных перамовах у Бялградзе Вук Бранкавіч перайшоў на службу да венгерскага караля Мацвея Корвіна. Корвін яго прызначыў камандзірам сербскіх атрадаў у Срэме. За гераічнасць у бітвах Вук набыў папулярнасць сярод мясцовага сербскага насельніцтва, ён стаў героем народнага эпасу. У складзе венгерскай арміі атрады Вука Бранкавіча ваявалі супраць чэхаў, палякаў і аўстрыйцаў. У 1471 годзе ён стаў дэспатам Сербіі і атрымаў значныя ўладанні ў сучаснай Ваяводзіне: Купінік, Сланкамен, Беркасава, Бечкерак (Зрэнянін), Біела-Сцену і г.д. Паводле падання, заснаваў манастыр Гргетаг і царкву Святога Мікалая ў Сланкамене.
Вук Бранкавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не раней за 1438 і не пазней за 1439
|
||||||
Смерць |
16 красавіка 1485[1]
|
||||||
Род | Бранкавічы | ||||||
Бацька | Grgur Branković[d] | ||||||
Жонка | Jelena Jakšić[d] | ||||||
Веравызнанне | Сербская праваслаўная царква | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
У 1476 годзе дэспат правёў паспяховы рэйд на Срэбраніцу і бітвы каля Шабаца і Смедарава. У 1479 годзе камандаваў сербскай кавалерыяй у бітвы на Хлебным полі. У выніку перамогі сербаў і венграў туркі на працягу некалькіх гадоў не вырашаліся атакаваць венгерскае прымежжа. У 1480 годзе Бранкавіч пачаў паход на Сараева. Праз год дэспат з наваколляў Крушаваца прывёў у Венгрыю каля 50 000 чалавек, якіх рассяліў каля Тэмішвара.
Быў жанаты з Барбарай Франкапан. Сканаў 16 красавіка 1485 года.