Воінскія званні Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Рэспубліцы Беларусь устаноўлены два віды воінскіх званняў — вайсковыя і карабельныя (прысвойваюцца вайскоўцам рачных падраздзяленняў Памежнай службы).
Перад званнем вайскоўца, які праходзіць службу ў гвардзейскай воінскай часці, дадаецца слова «гвардыі», напрыклад «гвардыі сяржант». Воінскае званне афіцэра, які мае ваенна-уліковую спецыяльнасць і вышэйшую адукацыю юрыдычнага або медыцынскага (ветэрынарнага) профілю, дапаўняецца адпаведна словамі «юстыцыі» або «медыцынскай службы», напрыклад «лейтэнант юстыцыі», «маёр медыцынскай службы». Воінскае званне рэзервіста дапаўняецца словам «рэзерву», напрыклад «яфрэйтар рэзерву». Воінскае званне грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе або адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі «запасу» або «у адстаўцы».