Таіці
востраў архіпелага Астравы Таварыства / From Wikipedia, the free encyclopedia
Таі́ці[3] (фр.: Tahiti, таіц.: Tahiti) — галоўны востраў архіпелага Астравы Таварыства і ўсёй Французскай Палінезіі. На востраве размешчаны адміністрацыйны цэнтр Французскай Палінезіі — горад Папеэтэ. Насельніцтва каля 170 тыс. чалавек.
Хуткія факты Таіці, Характарыстыкі ...
Таіці | |
---|---|
фр.: Tahiti | |
Характарыстыкі | |
Плошча | |
Найвышэйшы пункт | 2 241 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
17°40′ пд. ш. 149°27′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Астравы Таварыства |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Плошча 1043 (1042[3][4][5]) км². Востраў Таіці вулканічнага паходжання і складаецца з двух выразных частак, спалучаных паміж сабой вузкім перашыйкам. Паўночная частка — густа заселены востраў Таіці-Нуі (Вялікі Таіці), паўднёвая частка — амаль бязлюдны Таіці-Іці (Малы Таіці). Вышыні да 2241 м[3][4][5]. Вакол вострава каралавыя рыфы.