археолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Вольга Мікалаеўна Мельнікоўская (руск.: Ольга Николаевна Мельниковская) (14 верасня 1921, Сасава, Ялатамскі павет, Тамбоўская губерня, РСФСР (цяпер — Разанская вобласць, Расія) — 15 красавіка 2008) — савецкі і расійскі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1965 г.).
Вольга Мікалаеўна Мельнікоўская | |
---|---|
руск.: Ольга Николаевна Мельниковская | |
Дата нараджэння | 14 верасня 1921 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 красавіка 2008 (86 гадоў) |
Грамадзянства | СССР → Расія |
Род дзейнасці | археолаг |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
|
У 1940 г. паступіла на кафедру археалогіі гістарычнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. Перажыла блакаду Ленінграда, працавала санітаркай у шпіталі. У 1946 г. скончыла гістарычны факультэт Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. З 1946 да 1977 гг. і ў 1983—1988 гг. працавала ў Інстытуце археалогіі АН СССР. У 1964 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Ранний железный век Белоруссии».
У 1951—1961 гг. вывучала помнікі арехалогіі паўднёва-ўсходняй Беларусі: праводзіла раскопкі гарадзішчаў, селішчаў, могільнікаў (Борхаў, Гарошкаў, Глыбаў, Калочын, Мілаград, Мохаў і інш.). Абследавала каля 200 археалагічныз помнікаў, даследаваная плошча складае каля 10 тыс. м2. Вялікі матэрыял раскопак абагульніла ў мілаградскую культуру. Выявіла і даследавала абарончыя ўмацаванні, жытлы і гаспадарчыя пабудовы плямён гэтай культуры, шматлікія вырабы прыкладнога мастацтва, у т.л. 2 скарбы жаночых упрыгажэнняў латэнскага часу (сярэбраныя і бронзавыя бранзалеты, паставыя пацеркі V—VI стст. да н.э.), скарб сельскагаспадарчых прылад, каля 100 гліняных культавых фігурак жывёл (у асноўным каня) і інш. Вызначыла культурна-гандлёёвыя сувязі плямён мілаградскай культуры з іншымі плямёнамі; распрацавала пытанні абсалютнай і адноснай храналогіі гэтай культуры, звязвала яе насельніцтва з неўрамі, якіх лічыла славянамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.