From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́ста (лац.: Vesta, стар.-грэч.: Ἑστία) — багіня, заступніца сямейнага ачага і ахвярнага агню ў Старажытным Рыме. Ёй адпавядае грэчаская Гестыя.
Ганаровае месца займаў культ Весты ў Італіі. Тут першапачатковымі цэнтрамі культу былі Ланувіум і Альба Лонга. З апошняй, паводле падання, культ Весты быў перанесены Ромулам і Нумай Пампіліем ў Рым. Пабудаваны Нумай храм у яе гонар знаходзіўся ў гаі на схіле Палацінскай гары, насупраць форуму. У храме быў ахвярнік, на якім гарэў вечны агонь, які падтрымліваўся жрыцамі багіні - вясталкамі.
Свята Весты - Весталіі адзначалася 9 чэрвеня, падчас свята рымлянкі здзяйснялі басанож паломніцтва ў храм багіні і прыносілі ёй ахвяры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.