Вера і прыгажосць
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вера і прыгажосць» (ням.: Glaube und Schönheit) — у нацысцкай Германіі арганізацыйнае падраздзяленне Саюза нямецкіх дзяўчын, якое ў сваю чаргу ўваходзіла ў склад Гітлерюгенда. Арганізацыя «Вера і прыгажосць» з’яўлялася складовай часткай сістэмы выхавання пры нацыянал-сацыялізме. У сферы ўвагі гэтай арганізацыі знаходзіліся дзяўчаты ва ўзросце ад 18 гадоў да 21 года. Дзяўчыны гэтай узроставай групы ўжо не з’яўляліся членамі Саюза нямецкіх дзяўчын, але яшчэ не маглі ўступіць у Нацыянал-сацыялістычную жаночую арганізацыю, таму дзяржава і НСДАП з дапамогай «Веры і прыгажосці» імкнуліся ўтрымаць іх у рэчышчы грамадскага жыцця.