![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/HK_QWB_Harcourt_Park_HK_Police_HQs.jpg/640px-HK_QWB_Harcourt_Park_HK_Police_HQs.jpg&w=640&q=50)
Вентыляцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вентыляцыя (ад лац.: ventilatio — праветрыванне) — рэгулюемы паветраабмен у памяшканні, а таксама прылады, якія яго ствараюць. Вентыляцыя забяспечвае неабходную чысціню, тэмпературу, вільготнасць і рухомасць паветра. Гэтыя патрабаванні вызначаюцца гігіенічнымі нарматывамі: наяўнасць шкодных рэчываў у паветры (газы, пары, пыл) абмяжоўваецца гранічна дапушчальнымі (бясшкоднымі для здароўя людзей) канцэнтрацыямі, а тэмпература, вільготнасць і рухомасць паветра ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад умоў, неабходных для найбольш спрыяльнага самаадчування чалавека. Для многіх вытворчых памяшканняў (цэхі зборкі дакладных механізмаў, радыёэлектронікі і інш.) чысціня паветра, яго тэмпература і вільготнасць вызначаюцца таксама асаблівасцямі тэхналагічнага працэсу.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/HK_QWB_Harcourt_Park_HK_Police_HQs.jpg/640px-HK_QWB_Harcourt_Park_HK_Police_HQs.jpg)