Велікаборскі сельсавет (Касцюковіцкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Велікабо́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікі Бор.
Хуткія факты Велікаборскі сельсавет, Краіна ...
Велікаборскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Касцюковіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікі Бор |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 снежня 1959 |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Велікаборскі сельсавет (значэнні).
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мокраўскага сельсавета[1]. 8 снежня 1959 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Мокраўскага сельсавета[2].