![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/%25D0%2592%25D0%25B0%25D1%259E%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%258B%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B5_%25D1%259E%25D0%25B7%25D0%25B2%25D1%258B%25D1%2588%25D1%2588%25D0%25B0_%25282001%2529.svg/langbe-640px-%25D0%2592%25D0%25B0%25D1%259E%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B2%25D1%258B%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25B5_%25D1%259E%25D0%25B7%25D0%25B2%25D1%258B%25D1%2588%25D1%2588%25D0%25B0_%25282001%2529.svg.png&w=640&q=50)
Ваўкавыскае ўзвышша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваўкавыскае ўзвышша — частка паўднёва-заходняга адгалінавання Беларускай грады на захадзе Беларусі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/%D0%92%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D1%9E%D0%B7%D0%B2%D1%8B%D1%88%D1%88%D0%B0_%282001%29.svg/320px-%D0%92%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D1%9E%D0%B7%D0%B2%D1%8B%D1%88%D1%88%D0%B0_%282001%29.svg.png)
Займае Ваўкавыскі раён, частку Бераставіцкага, Зэльвенскага, Свіслацкага раёнаў Гродзенскай вобласці. На поўначы ўзвышша мяжуе з Нёманскай нізінай, на ўсходзе і захадзе — з Слонімскім і Гродзенскім узвышшамі, на поўдні — з раўнінай на водападзеле рэк Нараў і Ясельда. 3 захаду на ўсход працягнулася на 70 км, з поўначы на поўдзень — на 65 км, плошча 3,2 тыс. км².