Ва́пнаўка мяцёльчатая (мяцёлчатая[3]), Перакаці-поле[4] (Gypsophila paniculata) — від кветкавых раслін з роду Вапнаўка(Gypsophila) сямейства Гваздзіковыя(Caryophyllaceae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 40—100[4] см, голая або залозіста апушаная ў ніжняй частцы. Сцябло галінастае, часам утварае куст шарападобнай формы. Лісце супраціўнае, сядзячае, суцэльнае, ланцэтнай формы, з васковым налётам і гладкім краем. Кветкі шматлікія, белага колеру, у раскідзістых мяцёльчатых суквеццях. Плод — сухая каробачка.
Расліна паходзіць з Міжземнамор’я. Распаўсюдзілася на тэрыторыі стэпавых зон паўднёвай часткі Расіі. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах хвойных лясоў, камяністых і пясчаных глебах, у стэпах, на пашах і агародах.
Святлолюбівая расліна.
Лекавая расліна. Мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Карані вапнаўкі мяцёльчатай, вядомыя пад назвай «белы мыльны корань», маюць да 30% сапанінаў і выкарыстоўваюцца ў якасці сурагата мыла, на выраб шампуняў і мыйных парашкоў[4].
Ядавітая расліна. Можа выклікаць атручванне жывёлы. Добры меданос.