![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b4/POL_COA_Lis.svg/langbe-640px-POL_COA_Lis.svg.png&w=640&q=50)
Ваньковічы
шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваньковічы — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Ліс». Першае ўпамінанне пра род адносіцца да 1499. Безупынны радавод вядзецца з XVI ст., калі Ваньковічы мелі маёнткі ў Новагародскім павеце і каля Вілейкі. Былі праваслаўнымі, з канца XVII ст. католікамі. У XIX—XX стст. валодалі вёскамі Калюжыца, Волма, Дзевялтова і інш. Займалі пасады ў мясцовай адміністрацыі ВКЛ (Менскае ваяводства), былі пасламі соймаў і дэпутатамі Галоўнага Літоўскага Трыбунала, выбіраліся ў органы дваранскага самакіравання Расійскай імперыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b4/POL_COA_Lis.svg/640px-POL_COA_Lis.svg.png)