![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7e/Choosing_the_Red_and_White_Roses.jpg/640px-Choosing_the_Red_and_White_Roses.jpg&w=640&q=50)
Вайна пунсовай і белай ружы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна пунсовай и белай ружы серыя дынастычных грамадзянскіх войн за сталец Англіі, якая вялася паміж галінамі каралеўскага дома Плантагенетаў: дамамі Ланкастэр і Ёрк. Яны вяліся некалькімі эпізодамі паміж 1455 і 1485 г. Канчатковую перамогу атрымаў дом Ланкастэраў на чале з Генрыхам Цюдарам, пасля чаго дынастыя апошняга кіравала ў Англіі і Уэльсе 117 гадоў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7e/Choosing_the_Red_and_White_Roses.jpg/640px-Choosing_the_Red_and_White_Roses.jpg)
Прычынай вайны стала незадаволенасць значнай часткі англійскага грамадства няўдачамі ў Стагадовай вайне і палітыкай, якая праводзілася жонкай караля Генрыха VI каралевай Маргарытай і яе фаварытамі (сам кароль быў слабавольным чалавекам). Апазіцыю ўзначаліў герцаг Рычард Ёркскі, які патрабаваў для сябе спачатку рэгенцтвы над недзеяздольным каралём, а пазней — і англійскую карону. Падставай для гэтай прэтэнзіі служыла тое, што Генрых VI быў праўнукам Джона Гонта — трэцяга сына караля Эдуарда III, а Ёрк — праўнукам Лаянела — другога сына гэтага караля (па жаночай лініі, па мужчынскай лініі ён быў унукам Эдмунда — чацвёртага сына Эдуарда III), да таго ж, дзед Генрыха VI Генрых IV захапіў пасад у 1399 г., гвалтоўна прымусіўшы караля Рычарда II да адрачэння, што рабіла сумніўнай легітымнасць усёй дынастыі Ланкастэраў.
Гаручым элементам выступалі шматлікія прафесійныя салдаты, якія пасля паражэння ў вайне з Францыяй знаходзячыся ў вялікіх колькасцях у межах Англіі, уяўлялі сур'ёзную небяспеку для каралеўскай улады. Вайна была для гэтых людзей звыклым рамяством, таму яны ахвотна наймаліся на службу да буйных англійскіх баронаў, якія значна папоўнілі за іх рахунак свае войскі. Такім чынам, аўтарытэт і ўлада караля былі значна падарваны ўзрослай ваеннай моцай вяльможаў.