Вазірыстан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вазірыстан — горны рэгіён на паўночным захадзе Пакістана на мяжы з Афганістанам. Складаецца з пакістанскіх падправінцый Паўночны Вазірыстан і Паўднёвы Вазірыстан, якія ўваходзяць у Тэрыторыю плямёнаў пад асаблівым сумесным кіраваннем федэральнага цэнтра і мясцовых уладаў. Плошча — 11 585 км² (у тым ліку каля 5000 — паўночная і 6500 — паўднёвая часткі). Вазірыстан размешчаны на захад і паўднёвы захад ад Пешавара, ад міжрэчча Курам і Кайру да ракі Гамаль.
Насельніцтва (1998) — 791 087 чалавек (у тым ліку 361 246 — у паўночнай i 429 841 — у паўднёвай частках), пераважна — пуштуны.