![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/NAMA_H%25C3%25A9racl%25C3%25A8s_%2526_Busiris.jpg/640px-NAMA_H%25C3%25A9racl%25C3%25A8s_%2526_Busiris.jpg&w=640&q=50)
Вазапісец Пана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вазапісец Пана — ананімны атычны грэчаскі вазапісец, прадстаўнік чырвонафігурнага вазапісу. Вазапісец Пана лічыцца вучнем Місана. Працаваў прыкладна з 480 да 450 да н. э.
Хуткія факты Вазапісец Пана, Род дзейнасці ...
Вазапісец Пана | |
---|---|
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю, атычны вазапісец |
Дата нараджэння | 1 тысячагоддзе да н.э. |
Дата смерці | V стагоддзе да н.э. |
![]() |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/NAMA_H%C3%A9racl%C3%A8s_%26_Busiris.jpg/640px-NAMA_H%C3%A9racl%C3%A8s_%26_Busiris.jpg)
Яго імянная ваза — кратар з выявай Пана, які пераследуе пастуха на боку А, і смерцю Актэона — на боку В, цяпер захоўваецца ў Музеі вытанчаных мастацтваў, Бостан.
Сярод прац вазапісца Пана кратары, пелікі, гідрыі і амфары. У цэлым яго аўтарству прыпісваюць больш за 100 ваз. Сцэны яго вазапісу характарызуюцца свежасцю малюнка, майстэрствам выканання, поўныя гумару і іроніі.
- Імянная ваза — кратар з выявай Пана, Бостан
- пеліка Геракл і Бусіріс, Афіны
- псіктар Барацьба Апалона і Марпесы, Мюнхен
- лекіф з выявай паляўнічага, Бостан