Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі з'яўляліся адным з відаў узброеных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі.

Хуткія факты Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі ням.: Kaiserliche und Königliche Kriegsmarine, Гады існавання ...
Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі
ням.: Kaiserliche und Königliche Kriegsmarine
Thumb
Гады існавання 18671918
Краіна  Аўстра-Венгрыя
Уваходзіць у Узброеныя сілы Аўстра-Венгрыі
Тып Ваенна-марскія сілы
Удзел у Першая сусветная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Міклаш Хорці
Закрыць
Thumb
Аўстра-венгерская ваенна-марская верф у Пуле, паміж 1890 і 1900 гадамі.

Афіцыйнай назвай на нямецкай мове было Kaiserliche und Königliche Kriegsmarine (ням.: Імператарскія і Каралеўскія Ваенна-марскія сілы) або скарочана - K.u.K. Kriegsmarine.

У літаратуры сустракаецца назва — Марскія сілы Аўстра-Венгрыі.

Гісторыя

Да стварэння ў 1867 годзе двуадзінай манархіі існавалі як Ваенна-марскія сілы Аўстрыйскай Імперыі і гэтак прымалі ўдзел у Аўстра-Прускай вайне 1866 года.

Марскія сілы Узброеных сіл Аўстра-Венгрыі, адной з галоўных еўрапейскіх дзяржаў, на 1891 год, складаліся з [1]:

Усяго з іншымі 98 судоў, умяшчальнасцю 100 150 тон, з 605 гарматамі і экіпажам ў 6 672 чалавекі.

  • Дапаможных судоў 142, умяшчальнасцю 50 034 тоны, з 199 гарматамі і 5 225 чалавек.

Перад Першай сусветнай вайной аўстра-венгерскі флот складаўся з двух эскадраў. Таксама Аўстра-Венгрыя мела рачную Дунайскую флатылію. Флатылія складалася з манітораў, вартавых караблёў і дапаможных судоў, зведзеных у дывізіёны і групы. База яе да вайны знаходзілася ў горадзе Будапешт.

Дунайская флатылія Аўстра-Венгрыі прымала дзейсны ўдзел у Першай сусветнай вайне. Таксама лічыцца, што адзін з яе караблёў зрабіў першыя стрэлы ў гэтай вайне.

Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі спынілі сваё існаванне ў 1918 годзе, пасля паражэння Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне і далейшага за тым распаду дзяржавы, і страты Аўстрыяй і Венгрыяй выхаду да мора.

Базы ВМС Аўстра-Венгрыі

Сцягі караблёў і судоў ВМС Аўстра-Венгрыі

Галерэя

Званні

  • Грос-адмірал (Großadmiral)
  • Адмірал (Admiral)
  • Віцэ-адмірал (Vizeadmiral)
  • Контр-адмірал (Konteradmiral)
  • Капітан лінкара(Linienschiffskapitän)
  • Капітан фрэгата (Fregattenkapitän)
  • Капітан карвета (Korvettenkapitän)
  • Лейтэнант лінкара (Linienschiffsleutnant)
  • Лейтэнант фрэгата (Fregattenleutnant)
  • Мічман фрэгата (Fregattenfähnrich)
  • Лейтэнант карвета (Korvettenleutnant)
  • Мічман мора (Seefähnrich)
  • Гардэмарын (Seekadett)
  • Марскі аспірант (Seeaspirant)
  • Старшы боцман 1-й стацці (Oberbootsmann 1. Klasse)
  • Старшы боцман 2-й стацці (Oberbootsmann 2. Klasse)
  • Боцман (Unterbootsmann)
  • Боцманмат (Bootsmannsmaat)
  • Кватэрмайстар (Quartiermeister)
  • Матрос 1-й стацці (Matrose 1. Klasse)
  • Матрос (Matrose)

Гл. таксама

  • Спіс караблёў ваенна-марскога флоту Аўстра-Венгрыі

Зноскі

  1. Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.