![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/Pieter_Bruegel_the_Elder_-_The_Tower_of_Babel_%2528Vienna%2529_-_Google_Art_Project_-_edited.jpg/640px-Pieter_Bruegel_the_Elder_-_The_Tower_of_Babel_%2528Vienna%2529_-_Google_Art_Project_-_edited.jpg&w=640&q=50)
Вавілонская вежа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вавілонская вежа (іўр.: מיגְדָּל בָּבֶל Мігда́ль Ба вель) — легендарная вежа, якой прысвечана біблейскае паданне, выкладзенае ў 11 главе кнігі Быццё (Быц. 11:1-11:9). Паводле гэтага падання, да Сусветнага патопу чалавецтва было прадстаўлена адным народам, які размаўляў на адной мове. З усходу людзі прыйшлі на зямлю Сенаар (у ніжнім цячэнні Тыгра і Еўфрата), дзе вырашылі пабудаваць горад названы Вавілонам і вежу вышынёй да нябёсаў, каб «зрабіць сабе імя». Будаўніцтва вежы было спынена Богам, які стварыў новыя мовы для розных людзей, з-за чаго яны перасталі разумець адзін аднаго, не маглі працягваць будаўніцтва горада і вежы і рассеяліся па ўсёй зямлі. Такім чынам, гісторыя пра Вавілонскую вежу тлумачыць з'яўленне розных моў пасля Сусветнага патопу.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/Pieter_Bruegel_the_Elder_-_The_Tower_of_Babel_%28Vienna%29_-_Google_Art_Project_-_edited.jpg/640px-Pieter_Bruegel_the_Elder_-_The_Tower_of_Babel_%28Vienna%29_-_Google_Art_Project_-_edited.jpg)