Біяпаліва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біяпаліва — паліва з біялагічнай сыравіны, якое вырабляюць, звычайна, пасля перапрацоўкі біялагічных адходаў. Ёсць таксама праекты рознай ступені прапрацаванасці, накіраваныя на выраб біяпаліва з цэлюлозы і рознага тыпу арганічных адходаў, але гэтыя тэхналогіі на ранняй стадыі распрацоўкі або камерцыялізацыі. Вылучаюць вадкае біяпаліва (для рухавікоў унутранага згарання, напрыклад, этанол, метанол, біядызель), цвёрдае біяпаліва (дровы, брыкеты, паліўныя гранулы, дранка, салома, шалупінне) і газападобнае (біягаз, вадарод).