![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Lampyris_noctiluca.jpg/640px-Lampyris_noctiluca.jpg&w=640&q=50)
Біялюмінесцэнцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біялюмінесцэнцыя — здольнасць жывых арганізмаў свяціцца, дасягаецца самастойна або з дапамогай сімбіёнтаў. Назва паходзіць ад грэчаскага слова «біяс», што азначае жыццё, і лацінскага «люмен» — святло. Святло ствараецца ў больш высока развітых арганізмаў у спецыяльных свяцільных органах (напрыклад у фотафорах рыб), у аднаклетачных эукарыёт. Асноўныя — у адмысловых арганоідах, а ў бактэрый — у цытаплазме. Біялюмінесцэнцыя грунтуецца на хімічных працэсах, пры якіх энергія, якая вызваляецца, выдзяляецца ў форме святла. Такім чынам, біялюмінесцэнцыя з’яўляецца асаблівай формай хемілюмінесцэнцыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Lampyris_noctiluca.jpg/320px-Lampyris_noctiluca.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Dinoflagellate_lumincescence_2.jpg/640px-Dinoflagellate_lumincescence_2.jpg)