Бі́тва пры Га́стынгсе (англ.: Battle of Hastings) — бітва, якая адбылася 14 кастрычніка 1066 года, дзе ў рашучай барацьбе нарманы на чале з герцагам Вільгельмам I здолелі перамагчы сілы англасаксаў і канчаткова захапіць Англію. Бітва адбылася на ўзгорку Сенлак[1], прыблізна за шэсць міль на паўднёвы захад ад Гастынгса, каля сучаснага мястэчка Бетл у графстве Усходні Сасекс.
Хуткія факты Бітва пры Гастынгсе, Дата ...
Бітва пры Гастынгсе |
---|
Асноўны канфлікт: Нармандскае заваяванне Англіі |
Смерць Гаральда ў бітве. Малюнак з дывана Баё |
Дата |
14 кастрычніка 1066 |
Месца |
Гастынгс, Англія |
Вынік |
Сканчэнне нармандскай навалы. Вільгельм становіцца каралём Англіі |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
|
Страты |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У выніку бітвы англійскі кароль Гаральд II быў забіты. Паводле падання, ён быў смяротна паранены стралой у вока. Пасля перамогі пад Гастынгсам герцаг нармандскі Вільгельм стаў каралём Англіі, цалкам падпарадкаваўшы сабе краіну.
Падзеі, што адбываліся да бітвы, падчас і пасля яе, апісвае знакаміты дыван Баё[2]. У 1095 годзе ў час чарговай гадавіны ля месца сутычкі было пабудавана Бетлскае абацтва.