Бурыя лясныя глебы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бурыя лясныя глебы, буразёмы — тып глебы, які ўтвараецца пад шыракалістымі, мяшанымі, радзей хвойнымі лясамі ва ўмовах умерана цёплага вільготнага клімату. Належаць да аўтаморфных глебаў. Пашыраныя на Каўказе, Далёкім Усходзе, у Еўропе, Кітаі, ЗША. На Беларусі трапляюцца невялікамі ўчасткамі сярод дзярнова-палева-падзолістых глеб, часцей у Брэсцкай і Гродзенскай аблясцях.