From Wikipedia, the free encyclopedia
«Брэстжылпраект» — прадпрыемства ў Брэсце, якое размяшчаецца ў будынку па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 16. Спецыялізуецца на рэканструкцыі, капітальным рамонце, мадэрнізацыі грамадзянскіх аб’ектаў у розных галінах народнай гаспадаркі.
Брэстжылпраект | |
---|---|
Заснаванне | 1968 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | jilproekt.by |
Заснаваны ў 1968 годзе ў Брэсце як інстытут «Белрамбудпраект» і праектна-канструктарская майстэрня (ПКМ) пры ім. У 1969 годзе інстытут перайменаваны ў «Белкамунпраект», у склад якога ўвайшла ПКМ. З 1974 у распараджэнні Беларускага інстытута па праектаванні капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння «Белжылпраект», з 1987 года — яго філіял. З 1989 года філіял ператвораны ў праектна-вышукальніцкі і канструктарска-тэхналагічны інстытут па праектаванні капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння з сучаснай назвай, з 2003 года адкрытае акцыянернае таварыства.
Асноўныя падраздзялення (групы): тапографа-геадэзічная, электрыкаў, водазабеспячэння і каналізацыі, ацяплення і вентыляцыі, газазабеспячэння, 3 — архітэктараў, 4 — будаўнікоў; аддзелы каштарысны і выпуску праектна-каштарыснай дакументацыі.
Прадпрыемствам праведзены рэканструкцыі Брэсцкай абласной бальніцы, жылых дамоў у Кобрыне, Пружанах, Шклове і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.