From Wikipedia, the free encyclopedia
Бразільскае нагор’е (парт.: Planalto Brasileiro) — шырокі геаграфічны рэгіён, які пакрывае значную частку ўсходу, поўдня і цэнтра Бразіліі. Па плошчы нагор’е дасягае практычна паловы яе тэрыторыі, каля 4 млн км². Акрамя таго, пераважная большасць насельніцтва краіны (больш за 95 %) жыве на гэтым нагор’і або на вузкай прыбярэжнай паласе побач з ім. Даўжыня і па шыраце, і па мерыдыяне больш за 3200 км. Вышыні ўзрастаюць ад 500 м на захадзе да 2000 м і больш на ўсходзе. Найвышэйшы пункт — гара Бандэйра (2890 м). Найбольш высокія часткі нагор’я ўтвараюць хрыбты: Сера-ду-Мар, Сера-ду-Эспіньясу, Сера-Дарада. На ўзбярэжжы тыповыя асобныя горы ў выглядзе вежаў, конусаў (т. зв. Цукровыя галовы).
Бразільскае нагор’е вядома дзякуючы вялікай прыроднай разнастайнасці: на ім існуюць некалькі розных біёмаў, шырокі спектр кліматычных умоў, розныя тыпы глебы і тысячы відаў жывёл і раслін.
З-за вялікай разнастайнасці характарыстык Бразільскае нагор’е падзяляюць на тры часткі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.