From Wikipedia, the free encyclopedia
Брагінска-Лоеўская седлавіна — седлавіна, якая аддзяляе Прыпяцкі прагін ад Дняпроўска-Данецкага прагіну, знаходзіцца на крайнім паўночным захадзе Дняпроўска-Данецкай упадзіны. На тэрыторыі Беларусі ў межах Брагінскага, Лоеўскага, Рэчыцкага, Гомельскага раёнаў.
Утворана Брагінскім пахаваным выступам і Лоеўскай седлавінай. У межах Брагінскага пахаванага выступу (працягласць 45 — 50 км) падмурак апускаецца з поўдня на поўнач да глыбіні — 300—1500 м. Гэтая структура абмежаваная разломамі з амплітудай да 3 км. Разрыўныя парушэнні абмяжоўваюць і Лоеўскую седлавіну, якая працягваецца на 50 — 60 км пры шырыні 30-40 км. У яе восевай частцы паверхня крышталічнага падмурка знаходзіцца на глыбіні — 1500 м.
Тэктанічная структура ўяўляе сабой выступ дакембрыйскага падмурка, ускладнены успадкаванымі скляпенчатымі падняццямі і рыфтавымі прыразломавымі выступамі. Глыбіня залягання дакембрыйскіх парод да 1,5 км. У найбольш прыпаднятай частцы седлавіны дэвонскія, каменнавугальныя і іншыя адклады маюць няпоўны разрэз. Мелавыя, палеагенавыя і іншыя тоўшчы характарызуюцца фацыяльным замяшчэннем.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.