![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/Barrels2.jpg/640px-Barrels2.jpg&w=640&q=50)
Бочка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бочка — ёмістасць, посуд адносна вялікага аб'ём для пастаяннага або часовага захоўвання розных вадкіх і сыпкіх рэчываў, а таксама для ўпакоўкі розных тавараў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/Barrels2.jpg/640px-Barrels2.jpg)
Бочкі бываюць рознай формы, але звычайна дно, верх і разрэз цэнтральнай часткі бочкі маюць форму акружнасці, пры гэтым дыяметр цэнтральнай часткі большы дыяметраў асновы і верха.
Раней бочкі рабілі з клёпкі (драўляных дошак, прыгатаваных адмысловым чынам), дно і вечка ўстаўляліся ў пазы, сцягнутыя драўляным або металічным абручом.
Зараз бочкі робяць з розных матэрыялаў: пластмасы, металу і інш. Зрэшты, бачарнае рамяство не забытае і дагэтуль: у драўляных бочках вытрымліваюць якаснае віно і самагонку (каньяк, віскі і г. д.)