From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бонда» — адзін з першых беларускіх рок-гуртоў, які праіснаваў з 1980 па 1989 год. Пасля распаду даў пачатак такім гуртам, як «Крама», «Рокіс», «ULIS» і «The Little Blues Band».
Бонда | |
---|---|
Жанр | рок |
Гады | 1980-1989 |
Краіна | Беларуская ССР |
Горад | Мінск |
Склад |
Ігар Варашкевіч Слава Корань Іван Маркаў Сяргей Кныш Сяргей Краўчанка |
Былыя ўдзельнікі |
Вячаслаў Сцяпанаў Сяргей Дарожка Сяргей Брыкса Сяргей Зелянкевіч Рыгор Воўчак Андрэй Хмяльніцкі Віктар Смольскі Віктар Шот Сяргей Антонаў Аркадзь Юшын |
Іншыя праекты |
Крама ULIS The Little Blues Band |
Гурт быў заснаваны ў 1980 годзе студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту Іванам Маркавым, Сяргеем Кнышам, а таксама студэнтам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Вячаславам Сцяпанавым (першапачатковы вакаліст).
Гурт пачаў пісаць песні на вершы расійскіх паэтаў і першапачаткова меў назву «Студия 7». Увосень да гурта далучаецца бас-гітарыст Сяргей Дарожка, а праз год з’яўляецца Ігар Варашкевіч, які стаў другім вакалістам і граў на губным гармоніку. Прыблізна ў той жа час у якасці светарэжысёра да гурта далучаецца Валер Цыніцкі, а гукарэжысёра — Клаўс (Aляксандр Беразяк). У 1982 годзе да музыкаў у якасці другога гітарыста далучаецца Слава Корань, які раней граў у гурце «Ліфт». У канцы 1983 году гурт стварае сваю першую песню на беларускай мове — «Соль жыцця». Праз год у складзе адбываюцца змены: з гурта сыходзяць Сцяпанаў і Дарожка, а на месца басіста прыходзіць Сяргей Краўчанка. Ігар Варашкевіч робіцца асноўным вакалістам. З гэтага кроку пачынаецца гісторыя гурта «Бонда».
У 1986 годзе на самаробнай студыі ў Мінску «Бонда» запісвае першы альбом пад назвай «Месца пад сонцам» (але афіцыйна альбом выйшаў на касетах толькі ў 1996 годзе). У 1988 годзе гурт здымае першы ў Беларусі відэакліп: «Ура!», у 1989 — «На станцыі Койданава» рэжысёра Генадзя Шувагіна на словы паэта Адама Глобуса.
У сярэдзіне 1988 года Бонду пакідаюць Слава Корань разам з Сяргеем Краўчанкам і ствараюць гурт ULIS (а пазней да іх далучаецца і Сяргей Кныш), і ў 1989 годзе гурт распадаецца. Ігар Варашкевіч пачынае спяваць у гурце «Рокіс», які пазней стаў называцца «Крама». Іван Маркаў у 1991 годзе стварае гурт The Little Blues Band.
У 1999 выходзіць зборнік «Бонда» на двух дысках з амаль усімі песнямі гурта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.