Блатнаград
старажытны славянскі горад / From Wikipedia, the free encyclopedia
Блатнаград (славацк.: Blatnohrad, ням.: Mosapurc, Moosburg, славенск.: Blatograd, Blatenski Kostel) — сталіца старажытнаславянскага Блатэнскага княства, на рацэ Зала, у 9 км на паўднёвы захад ад возера Балатан. Цяпер на месцы раннесярэднявечнага славянскага горада знаходзяцца венгерская вёска Залавар, медзье Зала (Венгрыя).