Блазан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Блазан, блазен — прыбліжаны манарха ці феадала, які павінен быў весяліць гаспадара і гасцей. З’явіліся ў Заходняй Еўропе ў XV стагоддзі. У Рэчы Паспалітай вядомы з канца XV стагоддзя.
- Дзейная асоба, камічны персанаж старажытных спектакляў школьнага і народнага (гульні-паказы, батлейка) тэатраў, народнай драмы. Выканаўца ролі Блазана меў звычайна яркі, стракаты касцюм, y руках трымаў ляльку з бразготкамі.
- Персанаж y творах Уільяма Шэкспіра, Педра Кальдэрона і інш., y беларускай драматургіі — Каятана Марашэўскага, Еўсцігнея Міровіча і інш.