Георг Фрыдрых Бернхард Рыман (ням.: Georg-Friedrich-Bernhard Riemann; 17 верасня 1826, Брэзеленц, Гановер — 20 ліпеня 1866, Селаска, Італія, каля Лага-Маджорэ) — нямецкі матэматык. За сваё кароткае жыццё (усяго 10 гадоў працы) ён ператварыў адразу некалькі раздзелаў матэматыкі.
Бернхард Рыман | |
---|---|
Bernhard Riemann | |
Дата нараджэння | 17 верасня 1826[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 1866[1][3][…] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Friedrich Bernhard Riemann[d][5] |
Маці | Charlotte Ebell[d][5] |
Жонка | Elise Koch[d] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, выкладчык універсітэта, прафесар |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі[6] (16 снежня 1851) і габілітаваны доктар[6] (10 чэрвеня 1854) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Карл Фрыдрых Гаус[7] |
Вядомыя вучні | Ernst Christian Julius Schering[d] і Gustav Roch[d] |
Вядомы як | заснавальнік рыманавай геаметрыі |
Член у | |
Узнагароды |
замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (14 чэрвеня 1866) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і беднага пастара, другім з шасці яго дзяцей, у вёсцы Брэзеленц, недалёка ад Даненберга. Маці Рымана памерла ад сухотаў, калі ён яшчэ вучыўся ў школе; ад гэтай жа хваробы памерлі дзве яго сястры.
Схільнасці да матэматыкі выяўляліся ў маладога Рымана яшчэ ў дзяцінстве, але, саступаючы жаданням бацькі, Рыман паступіў у 1846 годзе ў Гётынгенскі ўніверсітэт для вывучэння філалогіі і тэалогіі. Аднак тут ён слухае лекцыі Гаўса і прымае канчатковае рашэнне стаць матэматыкам.
1847: пераходзіць у Берлінскі ўніверсітэт, слухае лекцыі Дырыхле, Якобі і Штайнера.
1849: вяртаецца ў Гётынген. Знаёміцца з Веберам, які становіцца яго настаўнікам і блізкім сябрам. Годам пазней набывае яшчэ аднаго сябра — Дэдэкінда.
1851: абараняе доктарскую «Падставы тэорыі функцый комплекснай зменнай». У ёй Рыман увёў паняцце, пазней вядомае як рыманава паверхня.
1854: Каб прэтэндаваць на пасаду экстраардынарнага прафесара, Рыман па статуце павінен выступіць перад прафесарскім складам. У прысутнасці Гаўса Рыман чытае гістарычны даклад «Аб гіпотэзах, якія ляжаць у падставе геаметрыі». З яго пачынаецца рыманава геаметрыя.
Даклад не дапамог — Рымана не зацвярджаюць. Аднак тэкст выступу быў апублікаваны, хоць і з вялікім спазненнем (1868), і гэта стала эпахальнай падзеяй для геаметрыі. У канчатковым рахунку Рыман быў прыняты прыват-дацэнтам Гётынгенскага ўніверсітэта, чытае курс абелевых функцый.
1857: публікуе класічныя працы па тэорыі абелевых функцый і аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Пераведзены на пасаду экстраардынарнага прафесара Гётынгенскага ўніверсітэта.
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Georg Friedrich Bernhard Riemann // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Bernhard Riemann // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Find a Grave — 1996.
- http://www.encyclopedia.com/people/science-and-technology/mathematics-biographies/bernhard-riemann Праверана 17 верасня 2017.
- Bernhard Riemann 1826–1866: Turning Points in the Conception of Mathematics Праверана 17 верасня 2017.
- Bernhard Riemann 1826–1866: Turning Points in the Conception of Mathematics Праверана 17 верасня 2017.
- Bernhard Riemann 1826–1866: Turning Points in the Conception of Mathematicsen Праверана 17 верасня 2017.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.