Берлінская наступальная аперацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Берлінская наступальная аперацыя — адна з апошніх стратэгічных аперацый савецкіх войскаў на Еўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў, у ходзе якой Чырвоная Армія заняла сталіцу Германіі і пераможна завяршыла Вялікую Айчынную вайну і Другую сусветную вайну ў Еўропе. Аперацыя працягвалася 23 дні — з 16 красавіка па 8 мая 1945 года, на працягу якіх савецкія войскі прасунуліся на захад на адлегласць ад 100 да 220 км. Шырыня фронту баявых дзеянняў — 300 км. У рамках аперацыі праведзены: Штэцінска-Ростакская, Зелаўска-Берлінская, Котбус-Патсдамская, Штрэмберг-Таргаўская і Брандэнбургска-Ратэнаўская франтавыя наступальныя аперацыі.