![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/Naturhist_saml.jpg/640px-Naturhist_saml.jpg&w=640&q=50)
Бергенскі музей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бергенскі музей — музей г. Берген, Нарвегія. З'яўляецца часткай Бергенскага ўніверсітэта, размешчаны ў двух будынках (1865 і 1927 года пабудовы), на тэрыторыі кампуса. Быў заснаваны ў 1825 годзе Вільгельмам Фрайманам Корэн Крысці. Побач з музеем батанічны сад і дэндрапарк.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/Naturhist_saml.jpg/640px-Naturhist_saml.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/98/Kulturhist_saml.jpg/640px-Kulturhist_saml.jpg)
Культурная і гістарычная калекцыя маюць аддзелы археалогіі, мастацтва і гісторыі культуры. Багата прадстаўлена нарвежскае мастацтва, народнае мастацтва, аб'екты 17-18-га стагоддзяў і царкоўнага мастацтва.
Прыродная калекцыя прадстаўляе артэфакты заалогіі, геалогіі і батанікі. У пачатку 20 ст. куратарам музея быў нарвежскі археолаг Хокан Шэтэліг.