Белы насарог (Ceratotherium simum) — найбуйнейшы прадстаўнік сямейства насарогаў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Белы насарог — другая па велічыні сухапутная жывёла на планеце, пасля слана. Гэта велізарнае млекакормячае — маса старых самцоў дасягае часам 4-4,5 тон, часам нават да 5 (звычайна, зрэшты, 2-2,5 тоны), а даўжыня цела — 4,2 метра. Вышыня ў карку — 1,6-2 м. Уласна, белага ў ім нічога няма, і назва гэта, відаць, паходзіць ад скажоннага бурскага слова wijde (шырокі, шырокапысы), якое англічане па гучанні перарабілі ў белы.
Зараз агульная колькасць белага насарога — прыкладна 10—11 тыс. галоў, што, відаць, больш, чым 20—25 гадоў таму. Арэал яго разарваны на два аддаленых адзін ад аднаго раёна.
Першы раён — Паўднёвая Афрыка. Белыя насарогі жывуць у ПАР, Намібіі, Зімбабве.
Другі раён знаходзіцца далей на поўнач. Гэта паўночныя і паўночна-ўсходнія раёны Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і паўднёвы Судан.