From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі саюз у Польшчы (БСП, польск.: Związek Białoruski w Rzeczypospolitej Polskiej) — аб’яднанне беларускіх арганізацый у Польшчы. Сядзіба аб’яднання знаходзіцца ў Беластоку.
Беларускі саюз у Польшчы зарэгістраваны 15 сакавіка 1993 года. Яго ўтварылі: Беларускае аб’яднанне студэнтаў (Беласток), Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне (Беласток), Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» (Беласток), Праграмная рада штотыднёвіка «Ніва» (Беласток), Звяз беларускай моладзі (Беласток), Беларускае культурнае таварыства «Хатка» (Гданьск).
Восенню 1993 года ў БСП уступіла Беларускае гістарычнае таварыства. Першым старшынёй саюза стаў юрыст Пётр Юшчук. Цяпер кіраўніком з’яўляецца Яўген Вапа.
Галоўнай задачай аб’яднання з'яўляецца каардынацыя дзейнасці беларускіх арганізацый.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.