![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/Traditional_summer_woman_clothing_of_Belarusian_peasants_-_Kobryn_District_-_XIXth_cent_-_Museum_of_Belarusian_Folk_Art.jpg/640px-Traditional_summer_woman_clothing_of_Belarusian_peasants_-_Kobryn_District_-_XIXth_cent_-_Museum_of_Belarusian_Folk_Art.jpg&w=640&q=50)
Беларускі нацыянальны касцюм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скі нацыяна́льны касцю́м — комплексы адзення, абутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з’яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/Traditional_summer_woman_clothing_of_Belarusian_peasants_-_Kobryn_District_-_XIXth_cent_-_Museum_of_Belarusian_Folk_Art.jpg/640px-Traditional_summer_woman_clothing_of_Belarusian_peasants_-_Kobryn_District_-_XIXth_cent_-_Museum_of_Belarusian_Folk_Art.jpg)
Вылучаюць прынамсі 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма, а адпаведна сацыяльнай належнасці -- сялянскі, мяшчанскі, шляхецкі.
Беларускі сялянскі касцюм мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, быў і ёсць значна большай з’явай за проста адзенне або нават мастацкі твор. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.
Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.