Беларускі звон (газета, 1931)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Беларускі звон» — штотыднёвая газета, орган Цэнтрасаюза (Цэнтральнага саюза культурных і гаспадарчых арганізацый). Замяніла газеты «Наперад», «Народны звон». Выходзіла ў Вільні з 6 студзеня 1931 па 2 снежня 1932 года, разам 58 нумароў. Рэдактар-выдавец М. Сіняўскі. Газета публікавала матэрыялы пра культурнае і нацыянальнае жыццё беларусаў у Польшчы, выступала супраць рэпрэсій у БССР.[1][2]
Хуткія факты «Беларускі звон», Тып ...
«Беларускі звон» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 6 студзеня 1931 |
Спыненне публікацый | 2 снежня 1932 |
Палітычная прыналежнасць | Цэнтральны саюз культурных і грамадскіх арганізацый |
Галоўны офіс |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беларускі звон.