Бейлербей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бейлербей (ад турэцк.: Beylerbeyi, літар. бек усіх бекаў) — намеснік у дзяржаве Сефевідаў і ў Асманскай імперыі, які падпарадкоўваўся толькі манарху (шаху і султану адпаведна) і спалучаў у сабе руках грамадзянскую і ваенную ўладу. Узначальваў адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку (бейлербейства). Абіраўся з ханаў.

Гэты тытул і структура кіравання існавалі і пазней, пры дынастыях Афшараў, Зендаў і Каджараў, а таксама ў Асманскай Турцыі і ў Залатой Ардзе. На тэрыторыі Закаўказзя пры Сефевідах існавала 4 бейлербействы — Тэбрызскае (Азербайджанскае), Чухур-Саадскае (Эрыванскае), Карабахскае і Шырванскае. На тэрыторыі Асманскай імперыі існавала 2 бейлербействы (эялеты) — Румелія (еўрапейскае) і Анатолія (азіяцкае).
Літаратура
- Беглербег, или бейлербей // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- BEGLERBEGI. Артыкул у энцыклапедыі Іраніка
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.