![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/36/BathoryArms.svg/langbe-640px-BathoryArms.svg.png&w=640&q=50)
Батары
венгерскі дваранскі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́тары (Баторы, венг.: Báthory, польск.: Batory) — сям’я венгерскіх феадалаў, якая грала значную ролю ва Усходняй Еўропе ў часы позняга Сярэднявечча.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/36/BathoryArms.svg/320px-BathoryArms.svg.png)
Паходзяць з горада Шымлеў-Сілванэй (па-венгерску — Шом’ё), дзе знаходзіўся іх радавы замак. Замак быў пабудаваны Міклашам Батары ў пачатку XIII стагоддзя і ўпершыню ўзгадваецца пад 1319 годам. Пасля таго як Батары ў 1592 годзе пабудавалі сабе асабняк у горадзе, замак прыйшоў у заняпад і зараз ляжыць у руінах.