дынастыя кіраўнікоў Валахіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Басара́бы (рум. Basarabilor) — дынастыя кіраўнікоў княства Валахія з моманту яго заснавання напачатку XIV стагоддзя да сярэдзіны XVII стагоддзя. Назва паходзіць ад імя родапачынальніка — Басараба, асобы цюркскага, магчыма, кіпчакскага паходжання.
У XV стагоддзі дынастыя Басарабаў падзялілася на дзве канкуруючыя галіны — старэйшая насіла назву Данешці (у гонар заснавальніка, Дана I), а малодшая — Дракулешці (у гонар Улада II Дракула). Пераход у спадчыну прастола з гадамі станавіўся ўсё больш хаатычным, бо ўлада перадавалася не ад бацькі да сына, а легітымавалась баярскім саветам (хоць гэтыя выбары часцяком насілі фармальны характар). Манаполію Басарабаў на кіраванне Валахіяй перапыніў у 1592 годзе Аляксандр IV Злы — прадстаўнік дому Мушатаў, які традыцыйна кіраваў Малдавіяй. Напачатку XVII стагоддзя некалькі разоў на валашскі прастол узыходзілі прадстаўнікі роду Магіла і Краявеску, прычым апошнія лічылі сябе спадчыннікамі згаслай лініі Басарабаў-Данешці. Пазней прэтынзіі Краявеску на прыналежнасць да старэйшай галіны Басарабаў атрымалі ў спадчыну роднасныя ім Брынкавяну. Апошнім з нашчадкаў Улада II на валашскім прастоле быў Міхня III (у 1659 г.).
Імя Басарабаў парадаксальным чынам замацавалася за назвай вобласці Бесарабія, якая гістарычна ўваходзіла ў склад Малдаўскага княства і кіравалася не Басарабамі, а Мушатамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.