Бас
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бас (значэнні).
Бас (італ.: basso — нізкі) — нізкі мужчынскі голас (дыяпазон ад «мі» вялікай актавы да «фа» першай актавы). Басы дзеляцца на:
- Бас прафунда, нізкі па гучанні
- Бас цэнтральны, з роўным гучаннем па ўсім дыяпазоне
- Бас кантантэ, больш высокага гучання
Таксама вылучаюць т. н. «Актавістаў» (г. зн. басоў з тэсітураю (дыяпазонам) «ля» контрактавы-«ля» малай), што спяваюць, як правіла, у хорах (часцей за ўсё ў цэрквах).